Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: сп.Абама, зрабіце Амэрыку прывабнай


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Што б вы хацелі, каб прэзыдэнт ЗША Абама зрабіў для Беларусі? На гэтае пытаньне адказвае адзін з каардынатараў Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч:



“Найперш беларусы самі павінны рабіць для сваёй краіны. І калі гэта будзе заўважным, эфэктыўным, яскравым і моцным, то астатнія, у тым ліку і ЗША, падцягнуцца. А пачынаць трэба зь сябе. На жаль, галоўныя настроі ў беларускіх дэмакратычных сілах, каб нехта нешта зрабіў. Самім рабіць трэба.

Галоўнае пажаданьне, каб с Абама зрабіў Амэрыку прывабнай і прыцягальнай у сьвеце. Каб ён зноў вярнуў сымпатыі да сваёй краіны, каб яна не ўспрымалася як нешта небясьпечнае, непрадказальнае. Гэта будзе самая лепшая дапамога і беларускай дэмакратыі”.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG