Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Што б вы хацелі, каб прэзыдэнт Абама зрабіў для Беларусі?

Філёзаф Валянцін Акудовіч
: “У залежнасьці ад зьнешняй палітыкі новага прэзыдэнта ЗША нешта можа і ў нас мяняцца, але толькі нешта. І калі паспрабаваць уявіць, што мог бы Абама зрабіць для Беларусі, я б сфармуляваў гэта наступным чынам. Каб захады, якія ён будзе рабіць у гэтым накірунку, былі скіраваныя на тое, каб раздробленую палітычна і культурна Беларусь зьяднаць у адно цэлае.

Канечне, пажадана, каб яна зьядналася пад дэмакратычнымі каштоўнасьцямі, але гэта залішне абстрактнае пытаньне. А вось паспрыяць, каб розныя канфрантацыйныя сілы на Беларусі пачалі не змагацца супраць адзін аднаго, а змагацца і працаваць на Беларусь і за Беларусь, — гэта было б, на мой погляд, найлепшым. Карацей, я спадзяюся на тое, што гэтая адміністрацыя Злучаных Штатаў будзе рабіць усё, каб не разьядноўваць Беларусь, а злучаць яе ў адно цэлае”.


Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG