Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шампанскае за “зялёных братоў”


16 студзеня ў Горадні адбылося ўручэньне прэміі часопіса “Архэ” “За сумленнае слова”. Ёю адзначаны гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут за публікацыі, прысьвечаныя паваеннаму супраціву ў Савецкай Беларусі. Прэмію ўручыў галоўны рэдактар “Архэ” Валер Булгакаў. Затым сваю кнігу “Люблю Беларусь” прэзэнтаваў Павал Севярынец.

Карэспандэнт: “Сустрэча з Валерам Булгакавым, Андрэем Скурко і з Паўлам Севярынцам адбылася ў памяшканьні, дзе звычайна зьбіраецца Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс. Адкрыў сустрэчу галоўны рэдактар „Нашай Нівы“ Андрэй Скурко”.

Скурко: “Сёньня вашаму земляку ўручаецца штогадовая прэмія часопісу „Архэ“ „За сумленнае слова“. Я думаю, пра гэта болей скажа галоўны рэдактар часопісу Валер Булгакаў”.

Булгакаў: “Андрэй Пачобут — адзін зь нешматлікіх дасьледчыкаў, якія могуць граматна і глыбока дасьледаваць тэму беларускага паваеннага супраціву, перш за ўсё тут, у заходняй Блераусі. І “Архэ” сваім кірункам у 2008 годзе выбраў гэтыя занядбаныя, забытыя старонкі беларускай гісторыі, якія, можна сказаць, выкрэсьліваюцца з афіцыйных падручнікаў.

Што такое прэмія “Архэ”? Гэта проста такі канвэрцік, які будзе зараз уручаны нашаму ляўрэату. У другой частцы шампанскае, якое мы прывезьлі з горада-герою Менску, пасьля заканчэньня імпрэзы запрашаем усім ахвочых “астаграміцца” разам з членамі рэдакцыі часопісу “Архэ” і нашым шаноўным ляўрэатам“.

Пачобут: “Для ўсіх журналістаў атрымоўваць прэміі вельмі прыемна. Перш за ўсё таму, што ўсьведамляеш — твая праца жыве больш, чым газэта, якая жыве адзін дзень. Мне прыемна, што мая праца, мае сьціплыя спробы дасьледаваць пасьляваенны польскі супраціў на тэрыторыі заходняй Беларусі, дасьледаваць беларускі супраціў былі заўважаны, былі ацэнены калегамі, гэта для мяне вельмі важна. Тэма пасьляваеннага супраціву па сёньняшні дзень застаецца недасьледаванай…”

Слова пра Андрэя Пачобута сказаў журналіст Мікола Маркевіч, а за ім — Анжаліка Борыс, якая ўзначальвае Саюз палякаў, не прызнаваны ўладамі, у кіраўніцтве якога таксама сам спадар Пачобут.

Алесь Пачобут і Мікола Маркевіч

На здымках: на сустрэчы вялікім попытам карысталіся часопіс “Arche” і кнігі незалежных выдавецтваў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG