Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пушкін: “ЗША мусяць застацца гарантам нашай незалежнасьці”


Алесь Пушкін

Алесь Пушкін

Што б вы хацелі, каб прэзыдэнт ЗША Абама зрабіў для Беларусі?

Мастак Алесь Пушкін: “Першае, заставацца гарантам нашай незалежнасьці, як было ў 1990-х гадах, калі Беларусь вывела ядзерную зброю і ўзамен за гэта ЗША і вядучыя краіны Эўропы выступілі гарантам незалежнасьці нашай краіны. Каб і надалей на палітычнай мапе сьвету заставалася такая краіна — Рэспубліка Беларусь.

Але пры гэтым я перакананы, што бліжэйшыя год-два новаму прэзыдэнту да Беларусі абсалютна ня будзе справы, бо вялікія складанасьці ў самой Амэрыцы. Гэта і з эканамічнай сытуацыяй, і з курсам даляра, які памалу перастае быць сусьветнай валютай.

І трэцяе, што варта адзначыць, упершыню ў гісторыі ЗША прэзыдэнтам стаў чарнаскуры. Гэта знакавая постаць, знакавы выбар Амэрыкі. Нездарма, відаць, усё-такі аказалася больш прывабнай такая асоба. Напэўна, якое-небудзь замірэньне будзе й на Блізкім усходзе“.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG