Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік ураду Ізраілю заявіў аб магчымасьці дасягненьня замірэньня ў Паласе Газы. Ізраіль накіраваў сваіх прадстаўнікоў у Каір і Вашынгтон з мэтай абмеркаваць умовы спыненьня агню ў Газе.


У Вашынгтоне міністар замежных спарваў Ізраілю Цыпі Ліўні падпісала з Дзяржаўным сакратаром ЗША Кандалізай Райс дамову з мэтай спыніць кантрабанду зброі ў Газу. Вайсковая апэрацыя Ізраілю ў рэгіёне доўжыцца ўжо тры тыдні.

На Заходнім беразе Ярдану пабываў генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун, ён сустрэўся з кіраўніком Палестыны Махмудам Абасам і таксама заявіў, што бакі наблізіліся да спыненьня агню.

Тым часам лідэр Хамасу ў выгнаньні Халед Машаль сёньня заявіў, што ягоны рух не прыме умоваў Ізраілю, вылучаных для спыненьня агню. Ізраіль патрабуе, каб Хамас спыніў абстрэлы ягонай тэрыторыі ракетамі і адмовіўся ад пераўзбраеньня.

Машаль, які знаходзіўся на рэгіянальным саміце ў Катары, заклікаў таксама арабскія краіны абарваць усе сувязі з Ізраілем.

XS
SM
MD
LG