Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыб: Жадаю, каб Абама прыехаў зь візытам у Беларусь


Мечыслаў Грыб

Мечыслаў Грыб

Што б вы хацелі, каб прэзыдэнт ЗША Абама зрабіў для Беларусі? На гэтае пытаньне адказвае былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб:

“Хацеў бы, каб Барак Абама хоць крыху памятаў, што ёсьць такая краіна як Беларусь і што ёсьць тут пэўныя праблемы з дэмакратызацыяй і правамі чалавека. Я разумею, што вельмі шмат увагі Беларусі надаць ён ня здолее, бо ў ЗША цяпер багата праблем і задачаў. Але жадаю, каб ён падтрымліваў тых палітыкаў, якія ў ЗША займаюцца праблемамі дэмакратызацыі Беларусі.

Было б добра, каб Барак Абама здолеў калі-небудзь прыехаць у Беларусь, паўтарыць візыт прэзыдэнта Біла Клінтана, які адбыўся 15 гадоў таму. Жадаю, каб у Беларусі стварыліся такія абставіны, каб мы маглі прыняць тут прэзыдэнта ЗША“

* * *

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG