Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад дайшоў да лібэралізацыі


Андрэй Тур
Андрэй Тур

Кіраўнікі ўраду і Адміністрацыі прэзыдэнта 15 студзеня прынялі плян па лібэралізацыі эканомікі Беларусі. Пра гэта журналістам паведаміў намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур 16 студзеня перад пачаткам пасяджэньня Рэспубліканскага клюбу дырэктараў.


Ён зазначыў, што плян уключае 52 мерапрыемствы, якія ўвайшлі ў 12 асноўных блёкаў, паведамляе БелаПАН. "Гэты дакумэнт закліканы прадоўжыць працэс дзеяньняў ураду па стварэньні прававога поля для больш простага і ўраўнаважанага вядзеньня бізнэсу", — зазначыў А.Тур.

Сярод асноўных пунктаў пляну Тур назваў: заяўны прынцып стварэньня прадпрыемстваў; зьняцьце адміністрацыйных бар'ераў; спрашчэньне працэдур сэртыфікацыі, узгадненьняў з санітарнымі, супрацьпажарнымі інспэкцыямі.

У пляне таксама адлюстраваныя схемы ўдасканаленьня сыстэм падаткаабкладаньня, мытнага афармленьня і кантрольнай дзейнасьці, маёмасных і зямельных адносін, разьвіцьця фінансавага рынку, інвэстыцыйнай дзейнасьці, цэнавага і антыманапольнага рэгуляваньня, і інш. Сярод мерапрыемстваў — устанаўленьне долі малых прадпрыемстваў для ўдзелу ў дзяржаўных закупках, зьняцьце абмежаваньняў на імпарт рыбы і інш.

Паводле меркаваньня Андрэя Тура, "у першым квартале гэтага года павінны ўжо зьявіцца станоўчыя вынікі рэалізацыі гэтага пляну". "Гэтыя мерапрыемствы — не канчатковыя, і яны скіраваныя на папярэджаньне негатыўных наступстваў крызісу і мінімізацыю яго наступстваў", — падкрэсьліў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG