Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч чакае ад Абамы падтрымкі грамадзянскай супольнасьці


Сяргей Гайдукевіч

Сяргей Гайдукевіч

Што б вы хацелі, каб прэзыдэнт Абама зрабіў для Беларусі? На гэтая пытаньне адказвае былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, кіраўнік Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч.


“Мы разумеем, што такое Беларусь для Амэрыкі. На сёньняшні дзень гэта зубны боль, гэта няясныя пытаньні. Мне б вельмі хацелася, каб да нас быў з боку ЗША прагматычны падыход. Каб сытуацыя ацэньвалася больш рэальна. Трэба, каб амэрыканскі бок пашырыў свой далягляд. Людзі, якія працуюць над беларускім пытаньнем, павінны ацэньваць сытуацыю больш ёміста паводле многіх складнікаў. Бо часам ЗША, кіруючыся не зусім аб’ёмнымі ведамі пра нашу краіну, прымаюць неадэкватныя рашэньні. І пры гэтым не дапамагаюць разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Парадокс, але гэта так. Але гэта самая галоўная праблема для краіны — тое, што ў нас не разьвіваецца грамадзянская супольнасьць, партыі, арганізацыі.

Таму мне б хацелася, каб новы прэзыдэнт паглядзеў не павярхоўна на сытуацыю ў Беларусі і ва ўсім рэгіёне. Часы Кандалізы Райс скончыліся. Патрэбны прагматычны падыход. Тады ў Беларусі будзе разьвівацца грамадзянская супольнасьць”.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG