Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Студэнта 5-га курсу гарадзенскага Аграрнага ўнівэрсытэту Алега Пронскага дапыталі па месцы вучобы два капітаны КДБ.

Яны агітавалі яго спыніць грамадзкую дзейнасьць у руху “За свабоду” і ў кампаніі “За эўрапейскую Мастоўшчыну”.

Паводле Алега, яны цікавіліся, ці не хацеў бы ён ім дапамагаць. А калі ён адмовіўся, сказалі, што ён можа ня трапіць у гаспадарку Шчучынскага раёну, куды мае ехаць на працу пасьля ўнівэрсытэту, і яго пераразьмяркуюць на Гомельшчыну. Студэнта папярэдзілі, што ў яго будуць праблемы, калі ён раскажа пра гутарку з афіцэрамі КДБ журналістам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG