Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ чытаў макулатуру 9 месяцаў


Асіповіцкаму грамадзкаму актывісту Ігару Сімбірову міліцыянты вярнулі канфіскаваныя яшчэ 28 сакавіка газэты. Актывіст быў адным з пацярпелых ад масавых ператрусаў, якія адбываліся па ўсёй Беларусі пры канцы сакавіка мінулага году.


Ператрусы праводзілі міліцыянты й супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ў межах расьсьледаваньня крымінальнай справы паводле артыкулу аб абразе прэзыдэнта.

Пры канцы мінулага году Ігар Сімбіроў зьвярнуўся ў пракуратуру Асіповіцкага раёну са скаргай на дзеяньні міліцыянтаў, якія, паводле яго, незаконна ўварваліся ў кватэру, беспадстаўна канфіскавалі ягоныя газэты, а цяпер ня хочуць іх вяртаць.

“У дзеяньнях міліцыянтаў парушэньняў заканадаўства пракуратура ня выявіла, але паведаміла, што я магу прыйсьці ў раённы аддзел міліцыі й забраць свае газэты. Тыя, хто праводзіў у мяне ператрус, папросту ня ведалі, як рэагаваць на мае патрабаваньні. Яны спадзяваліся, што я махну на канфіскаванае рукой і пакіну ўсё як ёсьць. Аднак для мяне важна было абараніць свае правы. Няхай так, але я іх абараніў”.

28 сакавіка ў яго канфіскавалі пятнаццаць найменьняў газэт. Сярод іх шмат было састарэлых асобнікаў афіцыйна зарэгістраваных выданьняў.

Акрамя Ігара Сімбірова, на Магілёўшчыне ад ператрусаў пацярпелі пяцёра журналістаў. У іх канфіскавалі аргтэхніку, электронныя носьбіты інфармацыі й друкаваныя выданьні. Чатыры кампутары канфіскавалі і ў прыватнага грамадзкага цэнтру “Кола сяброў”, што мае сядзібу ў Магілёве.

У кастрычніку й лістападзе ўсё, што было канфіскавана ў сакавіку, вярнулі ўладальнікам. Сімбіроў стаў апошнім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG