Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч: Расея перагуляла Ўкраіну


Сяргей Гайдукевіч

Сяргей Гайдукевіч

Экс-кандыдат на прэзыдэнта Сяргей Гайдукевіч лічыць вінаватай у канфлікце найперш Украіну, якая, паводле палітыка, не ўпершыню не выконвае заключаныя з Расеяй дамоўленасьці.


Між тым Украіна тлумачыць няўзгодненасьцю транзытных пытаньняў тое, што да Эўропы не дайшоў газ, які Расея пачала запампоўваць у трубаправод з 13-га студзеня. Як камэнтуе гэтыя заявы Сяргей Гайдукевіч?

“Сутнасьць у тым, што паводле дакумэнтаў, якія падпісаныя яшчэ летась у кастрычніку, Украіна сама павінна забясьпечваць умовы для транзыту. Калі труба пустая, яе трэба напаўняць. А дзеля гэтага мусяць працаваць кампрэсары ва Ўкраіне, яны мусяць напаўняць трубы газам, бо ён проста так ня пойдзе. І вось яны разьлічвалі, што калі Расея пачне пастаўкі газу і ўбачыць, што няма ціску, то павялічыць пастаўкі. А Расея гэтага ня робіць, бо гэта мусіць рабіць той бок, які забясьпечвае транзыт. І яна мае рацыю, бо Ўкраіна скрала той газ, які раней заставаўся ў трубе. Тут Расея перагуляла Ўкраіну, і правільна зараз Украіна непакоіцца пра свой сувэрэнітэт — апраўданая занепакоенасьць”.

XS
SM
MD
LG