Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня студэнт пятага курсу гарадзенскага Аграрнага ўнівэрсытэту Алег Пронскі быў выкліканы на гутарку да першага прарэктара Аляксандра Дудука.


Той параіў студэнту адмовіцца ад грамадзкай дзейнасьці, інакш гаспадарка, у якую ён зьбіраецца на працу, можа адмовіцца ад яго, і хлопца могуць пераразьмеркаваць у Гомельскую вобласьць. Пра гэта паведаміў рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду” Алесь Зарэмбюк.

Алег Пронскі вучыцца на пятым курсе. Ён удзельнік руху “За свабоду”, каардынатар кампаніі “За эўрапейскую Мастоўшчыну” ў сваім родным Мастоўскім раёне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG