Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 15 лютага падвышаюцца цэны на ўсе тарыфы, а таксама дадатковыя і адмысловыя паслугі.


У паведамленьні кампаніі зазначана, што паслугі падаражэлі “толькі на 18%”.

“Такім чынам, velcom прымае на сябе частку выдаткаў, зьвязаных з аднамамэнтнай дэвальвацыі курсу нацыянальнай валюты”.

1 студзеня Нацыянальны банк панізіў абменны курс беларускага рубля на 20%.

Паводле вынікаў трэцяга кварталу 2008 году. Velcom мае 3,52 млн абанэнтаў, піша БелаПАН.

Раней пра падвышэньне тарыфаў паведаміў яшчэ адзін апэратар — МТС. МТС мае 4 млн. 320 тыс. абанэнтаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG