Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінігіна прадставілі Купалаўскаму


Мікалай Пінігін

Мікалай Пінігін

14 студзеня Мікалай Пінігін быў прадстаўлены калектыву тэатра ў якасьці галоўнага рэжысэра. "Ніхто нічога не казаў. Я думаю, што гэта была чыстая фармальнасьць. Павіталіся і ўсё. Пачнецца праца... Я трупе сказаў, што ня будзе ніякіх прамоваў, будзе проста праца", сказаў Пінігін "Свабодзе".


Пасьля прадстаўленьня, будзе падрыхтаваны дакумэнт пра прызначэньне Пінігіна на гэтую пасаду, паведаміў БелаПАН загадчык літаратурна-драматычнай часткай тэатру Вадзім Дапкюнас.

Цяперашні галоўны рэжысэр Валер Раеўскі застаецца працаваць у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы рэжысэрам-пастаноўшчыкам.



Мікалай Пінігін (нарадзіўся 6 жніўня 1957, Ізюм, Украіна)

Скончыў рэжысэрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту (1979).

У 1979-1980 працаваў рэжысэрам на беларускім тэлебачаньні.

У 1980-1982 працаваў у Расейскім драматычным тэатры ім. М.Горкага (Менск).

З 1985 рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Я.Купалы.

У 1985-1987 выкладчык катэдры "Майстэрства актора і рэжысуры" ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

Стажыраваўся ў Маскоўскім Малым тэатры (1982-1984), у парыжскім "Courant D'Est" (1995).

З 1998 - рэжысёр Вялікага драматычнага тэатру ім. Г.А.Таўстаногава (Санкт-Пецярбург).

Паставіў болей за 50 спэктакляў.

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (за спэктакль "Тутэйшыя" Я.Купалы, 1992), тэатральнай прэміі БСТД імя Е.Міровіча ў намінацыі "За лепшую рэжысуру" (спэктакль "Ідылія" В.Дуніна-Марцінкевіча, 1994, 1999). Прызнаны "Чалавекам году Беларусі" ў намінацыі "Сцэна" (1994). Дыплямант міжнародных фэстываляў у Кракаве (Польшча), Маскве (Расея), Харкаве (Украіна), Браціславе (Славакія), Таліне (Эстонія), Вільні (Літва).

XS
SM
MD
LG