Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў адказаў на пытаньні наведвальнікаў сайту.

Прачытаць можна тут.

12 студзеня прадпрымальнікі праігнаравалі ініцыятыву Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў правесьці мітынг на Кастрычніцкай плошчы Менску супраць прэзыдэнцкага ўказу № 703, які, на думку арганізатараў акцыі, прывядзе да масавага банкруцтва дробных бізнэсоўцаў.

У інтэрвію Радыё Свабода Аляксандар Макееў сказаў:

“Прычынаў, чаму акцыя не сабрала людзей-- некалькі. І тое, што прадпрымальнікі вырашылі, што могуць працаваць, і што галоўная праблема зьнятая. Некаторыя не зразумелі пакуль, што будуць падвышаныя падаткі. Плюс -- запалоханасьць ўплывае, а таксама пазыцыя некаторых лідэраў. Абвінавачваньні ў тым, што мітынг не рыхтаваўся -- гэта хлусьня, інфармацыю прадпрымальнікі Ждановічаў (дзе самы вялікі рынак) і Цэнтральнай выставы атрымалі напярэдадні. Значыць, нашыя прадпрымальнікі, як і грамадзтва, цяжкія на пад'ём. Мы гэта разумеем. Гэта паказчык актыўнасьці людзей, дзякуючы таму рэжыму, які пануе ў нашай краіне на сёньняшні момант".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG