Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа расейскага газу пакуль не дачакалася


Газавымяральныя станцыя Суджа на мяжы Расеі і Украіны

Газавымяральныя станцыя Суджа на мяжы Расеі і Украіны

Расейскі газ у Эўропу амаль не ідзе ці не ідзе наагул. Такую заяву зрабіла Эўракамісія пасьля таго, як сёньня раніцай “Газпром” заявіў, што аднавіў пастаўкі газу, якія былі спыненыя 6 дзён таму.


Расейскі газ у Эўропу амаль не ідзе ці не ідзе наагул. Такую заяву зрабіла Эўракамісія пасьля таго, як сёньня раніцай “Газпром” заявіў, што аднавіў пастаўкі газу, якія былі спыненыя 6 дзён таму.

Праз некалькі гадзінаў пасьля фармальнага аднаўленьня паставак “Газпром” абвінаваціў Украіну ў блякаваньні перапампоўваньня газу. У сваю чаргу старшыня “Нафтагазу Ўкраіны” Алег Дубіна заявіў:

“Газатранспартная сыстэма працуе як адзінае цэлае. Калі мы выканаем гэтую прапанову, мы пакінем бяз газу Луганскую, Данецкую, Адэскую і часткова Днепрапятроўскую вобласьці. Таму газ не накіроўваецца для аднаўленьня паставак у Эўропу. Газ пайшоў на “Суджу”, але мы ня маем магчымасьці адкрыць заслонку”.

Прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка ў тэлефоннай размове з чэскім калегам Мірэкам Тапаланэкам сказала, што падача газу з боку Расеі спыненая “з-за нізкага ціску ў трубе”.

Старшыня “Газпрома” Аляксей Мілер на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Расеі Ўладзімерам Пуціным заявіў, што няма ніякіх тэхнічных прычын, каб расейскі газ праз Украіну не патрапляў на Балканы. “Падача газу сёньня рабілася праз станцыю “Суджа”, адкуль ён павінен наўпрост трапляць у экспартны газаправод”, – патлумачыў Мілер.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG