Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хрысьціянскіх дэмакратаў адлічаюць з ВНУ


Рэктарат Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках адлічыў з навучаньня сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Аляксея Змушка.


Хлопец вучыўся на пятым курсе платнага аддзяленьня факультэту расьлінаводзтва. Аляксей зьяўляецца каардынатарам у справах Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі па Рэчыцкаму раёну на Гомельшчыне.

Ён лічыць, што супрацоўнікі спэцслужбаў перадалі зьвесткі пра ягоную грамадзкую дзейнасьць у рэктарат акадэміі.

Гэта першы выпадак, калі з аграрнай акадэміі выключаюць студэнта з апошняга курсу, ды яшчэ й з платнага аддзяленьня. Паплечнікі Аляксея перакананыя, што адлічэньне з вучобы Аляксея Змушка, вынясеньне прысудаў не карысьць вернікаў-пратэстантаў, а таксама дэпартацыя з краіны ксяндзоў сьведчыць аб новым этапе рэпрэсіўнай палітыкі беларускіх уладаў супраць прадстаўнікоў неправаслаўнай канфэсіі.

XS
SM
MD
LG