Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выканаўчае бюро МВФ вырашыла даць Беларусі стабілізацыйны крэдыт з мэтай дапамагчы краіне пераадолець наступствы глябальнага фінансавага крызісу. Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка сказаў “Свабодзе”, што дзеля гэтага ўладам давялося ахвяраваць дабрабытам людзей:


“Таму што пры дапамозе дэвальвацыі ў людзей за адну ноч адабралі мільярд даляраў. Адабраць мільярд дзеля таго, каб атрымаць два з паловай мільярды крэдыту, гэта, ведаеце, патрэбна ўмець... любіць народ ”.

Эканаміст Заіка адзначае:

“Крэдыт мае найперш пьсіхалягічнае значэньне, каб паказаць насельніцтву, што курс рубля можа трымацца. Але гэта слабае суцяшэньне. Слабае таму, што было зроблена самая вялікая памылка – перапынілася вера ў беларускі рубель. Таму што напярэдадні казалі, што ўсе зьберажэньні будуць надзейнымі, усё ў парадку, грашовая палітыка – цудоўная”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG