Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пастанавіў забраць храм у вернікаў


Царква «Новае жыцьцё»

Царква «Новае жыцьцё»

Вышэйшы Гаспадарчы cуд адмовіў вернікам царквы «Новае жыцьцё» па ўсіх пунктах заявы. Вернікі намагаліся праз суд захаваць свой будынак, храм, які яны зрабілі ўласнымі рукамі, перабудаваўшы былы калгасны кароўнік на ўскрайку Менску.


Вышэйшы Гаспадарчы Суд (ВГС) вынес рашэньне на карысьць Менгарвыканкаму, які яшчэ два гады таму пазбавіў вернікаў “Новага жыцьця” зямельнага надзелу, а потым і права на валоданьня будынкам. Тады ж, восеньню 2006-га, вернікі-пратэстанты на знак салідарнасьці з царквой “Новае жыцьцё” абвясьцілі галадоўку і трымалі яе да тае пары, пакуль улады не прапанавалі вырашыць канфлікт у Вышэйшым гаспадарчым судзе.

Юрыст царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін паведаміў Свабодзе, што ВГС толькі назваў канчаткова рашэньне, але матывацыю гэтага рашэньня вернікі атрымаюць толькі праз 3 дні. Працэс у ВГС з перапынкамі доўжыўся больш за год.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG