Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апазыцыя перадала эўрапейцам сваю ацэнку ўладаў


Сёньня скончыўся візыт у Беларусь дэлегацыі Паўночнай Рады. Яе ачольвае нарвэскі палітык Дагфін Геюбротэн.


Другім, і апошнім, пунктам праграмы знаходжаньня дэлегацыі ў Беларусі стала размова з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня, якія ўваходзяць у групу па сувязях з парлямэнтарамі краінаў Паўночнай Рады. Кіраўнік групы Міхаіл Русы распавёў гасьцям з Нарвэгіі, Фінляндыі і Швэцыі пра сытуацыю ў Беларусі.

А ўчора ўвечары, адразу пасьля прыезду ў Менск, паўночныя парлямэнтары сустрэліся з дэлегацыяй Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі. Удзельнік сустрэчы – першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка сказаў “Свабодзе”:

Вінцук Вячорка
“Мы перадалі наш дакумэнт – зборнік ацэначных крытэраў паводзінаў уладаў у выпрабавальны пэрыяд. Таксама зазначылі, што мы стварылі ўласную маніторынгавую групу. Яна і зробіць нашу ацэнку сытуацыі.

Мы пагадзіліся на тым, што Эўропа найперш прастора каштоўнасьцяў. І любыя палітычныя захады, якімі б прагматычнымі яны не былі, мусяць мець каштоўнасную аснову”.

Як паведаміў Дагфін Геюбротэн, 23-24 сакавіка паўночная група плянуе правесьці ў Вільні сумесны сэмінар для дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і апазыцыйных палітыкаў.

XS
SM
MD
LG