Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Газпром у 09:16 па менскім часе пачаў выпрабавальную прапампоўку газу па тэрыторыі Ўкраіны ў заходнім кірунку. Удзень у сераду газ змогуць зафіксаваць у Эўропе.


На пульце ўпраўленьня расейскай станцыі Суджа прайшла каманда адкрыць памежны кран, перадае ІТАР-ТАСС. Гэта зафіксавалі прадстаўнікі Газпрома і Нафтагаза, а таксама журналісты і тэхнічны спэцыяліст па маніторынгу транзыту Эўракамісіі Міхаэль Хюскен.

Раней у "Нафтагазе Ўкраіны" удакладнілі, што ў Румынію, Малдавію і Польшчу газ патрапіць да 15:00 па менскім часе 14 студзеня.

Нагадаем, учора Аляксей Мілер заявіў, што ўвесь аб'ём газу, які Газпром будзе накіроўваць праз Украіну, на 100% павінен выходзіць на заходнія межы Ўкраіны для эўрапейскіх спажыўцоў. "У выпадку несанкцыянаванага адбору газу мы будзем памяншаць аб'ём пастаўкі на аб'ём, выкрадзены за суткі. Такая пазыцыя расейскага боку была даведзеная да Камісіі эўрапейскіх супольнасьцяў", - заявіў кіраўнік Газпрома.

Паміж тым, да гэтага часу застаецца не ўрэгуляванае пытаньне выкарыстаньня ўкраінскім бокам тэхналягічнага газу для забесьпячэньня транзыту расейскага прыроднага газу ў Эўропу.

Як заявіў прэс-сакратар Нафтагаза Валянцін Зямлянскі, Украіна працягне адбор расейскага газу, які праходзіць транзытам у эўрапейскія краіны, паколькі змушаная гэта рабіць. Ён адзначыў, што на сёньняшні дзень Украіна ня мае тэхнічнай магчымасьці і рэзэрваў для таго, каб паднімаць газ са сховішчаў у якасьці тэхнічнага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG