Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя Бараўлянскага сельскага савету спыніла крымінальны перасьлед двух маладзёнаў, якіх падазравалі ў разбурэньні крыжоў.


Глядзець Курапаты на мапе

Доказаў, якія атрыманыя ў часе сьледзтва, недастаткова, для таго, каб перадаць справу ў суд і прыцягнуць да адказнасьці двух непаўнагадовых навучэнцаў школы і ПТВ, заявіў БелаПАН начальнік сьледзтва Бараўлянскага аддзелу міліцыі Ігар Барадач.

Ён паведаміў, што расьследаваньне крымінальнай справы па факту разбурэньня крыжоў будзе працягнута.

11 лістапада Бараўлянская міліцыя распачала справу паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу “Апаганьваньне гісторыка-культурных каштоўнасьцяў”. Артыкул прадугледжвае пакараньне да трох гадоў пазбаўленьня волі.

1 лістапада актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Аляксандар Макаў і Алег Сьвірыдаў затрымалі ў Курапатах двух маладых людзей, якія павалілі некалькі крыжоў.

Ад 2006 году гэта трэцяя крымінальная справа па фактах вандалізму ў Курапатах. Папярэднія разы міліцыя не змагла высьветліць, хто ламаў крыжы. Гэтым разам вандалаў удалося затрымаць упершыню.

Ад 1993 году Курапаты ўнесеныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі як помнік гісторыі міжнароднага значэньня “Месца зьнішчэньня ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930-1940 гадоў".


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG