Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі спажывецкія кошты за сьнежань 2008 года вырасьлі на 1,2% пасьля росту на 1,4% за лістапад, на 1% за кастрычнік, на 1% за верасень, на 0,2% за жнівень і 0,8% за ліпень, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Белстат.


Тэмпы інфляцыі:

2008 год 13,3%
2007 год 12,1%
2006 год 6,6%
2005 год 8%


Сярэднемесячная інфляцыя ў 2008 годзе ў Беларусі склала 1,1% супраць 1% у 2007 годзе.

У адпаведнасьці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2008 год прадугледжвалася абмежаваць рост інфляцыі ў межах 6-8% за год. У сярэдзіне сьнежня Мінэканомікі ацэньваў рост спажывецкіх коштаў у 2008 году ў межах 13,5%.

Зацьверджаны прагноз на 2009 год прадугледжвае абмежаваньне росту спажывецкіх коштаў у межах 9-11%.

Між тым кандыдат эканамічных навук Леанід Злотнікаў прагназуе рост інфляцыі ў першым квартале 2009 году аж на 15-20%. Толькі за кошт дэвальвацыі беларускага рубля інфляцыя падскочыць на 7-8%:

XS
SM
MD
LG