Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Транзыт расійскага газу праз тэрыторыю Беларусь у кірунку Польшчы вырас да 117 млн кубамэтраў у суткі.


Транзыт павялічыўся з пачатку года прыкладна на 35 млн кубаметраў у суткі, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на “Белтрансгаз”.

Як паведамлялася раней, транзыт газу праз Беларусь быў павялічаны 1 студзеня 2009 году, калі “Газпром” спыніў пастаўкі газу для Ўкраіны. А з 7 студзеня Расея цалкам спыніла экспарт газу праз Украіну.

Транзыт газу праз Беларусь складае ў сярэднім 50 млрд кубамэтраў у год, у тым ліку па беларускім участку газаправоду “Ямал-Эўропа” - 33 млрд кубамэтраў у год.

Сёньня міжнародныя назіральнікі за транзытам праз Украіну расейскага газу ў краіны Эўразьвязу пачалі працу ў Кіеве на цэнтральным дыспэтчарскім пункце "Укртрансгаз". Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце Эўракамісіі.

Аднак, нягледзячы на тое, што эўрапейскія назіральнікі прыступілі да ажыцьцяўленьня маніторынгу, украінскі бок, як паведаміў афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў, дагэтуль не падпісаў "пратакол аб стварэньні шматбаковай камісіі па маніторынгу транзыту газу праз тэрыторыю Ўкраіны".

“Украіна не падпісала пратакол аб стварэньні шматбаковай камісіі па маніторынгу транзыту газу праз сваю тэрыторыю, прапанаваны Расеяй, з-за пазыцыі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі”, - лічаць у “Газпроме”.





XS
SM
MD
LG