Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Гомеля ў дамах адключана цяпло


Сёньня ў другой палове дня ў Цэнтральным раёне Гомеля адключана ацяпленьне ў паўтара дзясятках дамоў на вуліцах Савецкая, Сялянская, Пушкіна, Садовая, Валатаўская.

Адключэньне цяпла ў 12-градусны мароз камунальнікі тлумачаць парывам цеплатрасы ля будынку №22 на вуліцы Пушкіна, дзе разьмяшчаецца ведамасная паліклініка Гомельскай управы КДБ. Раскопкі тут вяліся яшчэ ад 6 студзеня – двое сутак шукалі парыў.

Насупраць разьмешчаны абласны музэй вайсковай славы, дзе сабраныя танкі, гарматы, самалёты ды іншая адноўленая вайсковая тэхніка савецкай арміі.
Клубы пары з-пад марознай зямлі на фоне гаўбіц і танкаў надавалі гарадзкому краявіду батальны выгляд.

Месца аварыі на вуліцы Пушкіна

Месца гэтае наогул лічыцца праблемным. Мясцовыя жыхары расказваюць, што камунальныя службы зь дзясятак разоў рамантавалі тут цеплатрасу.

Камунальнікі ЖЭУ-1 зьбіраюцца закончыць рамонт яшчэ да зыходу сутак.

На здымку: Месца аварыі на вуліцы Пушкіна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG