Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як паведаміў Свабодзе праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, у чацьвер суд Берасьцейскай вобласьці задаволіў касацыйныя скаргі адразу 19 сябраў апазыцыі.


Кожнага зь іх у ліпені 2008 году суд Ленінскага раёну Берасьця абавязаў сплаціць па 35 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны за зварот у суд са скаргай на Берасьцейскі гарвыканкам. Тады берасьцейскія дэмакраты вінавацілі мясцовую ўладу ў забароне “Маршу дробных хуліганаў”. Гэтай акцыяй апазыцыянэры спадзяваліся прыцягнуць увагу грамадзкасьці да патрабаваньняў спыніць адміністрацыйныя затрыманьні актывістаў пад выглядам спраў аб дробным хуліганстве.

Вось як камэнтуе перамогу ў судзе юрыст Уладзімер Вялічкін:

“Добры ўрок! Бо ня кожны чалавек, калі яго прымусяць заплаціць некалькі разоў у судзе, наважваецца зьвяртацца ў суд вышэйшай інстанцыі. Ён запалоханы, што яшчэ й там давядзецца плаціць. Акрамя таго, назапашваюцца ранейшыя плацяжы. І гэта расьце, як сьнежны камяк. Таму звычайна грамадзяне не зьвяртаюцца па сваю абарону ў суд. Чалавек жа бачыць, што суд цалкам стаіць на баку ўлады, а не справядлівасьці”.

Уладзімер Вялічкін таксама кажа, што летась на Берасьцейшчыне суды прыцягнулі да адказнасьці амаль 60 сябраў апазыцыі. Штрафы перавысілі два мільёны рублёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG