Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жлобінскія выбарцы патрабуюць вярнуць ільготы


Уладзімер Батан

Уладзімер Батан

Да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Батана зьвярнулася група выбарцаў з Жлобінскай выбарчай акругі № 40.


Яны патрабуюць ад свайго абраньніка, каб ён ініцыяваў вяртаньне сацыяльных ільгот на праезд у гарадзкім і прыгарадным траснпарце дзецям, студэнтам і пэнсыянэрам.

Выбарцы перадалі дэпутату ня толькі зварот са сваім подпісамі, але нават і праекты адпаведных законаў і абгрунтаваньне да іх. Пра гэта "Свабодзе" паведаміў сябра прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Анатоль Сьцепаненка. Менавіта ён перадаў усе паперы дэпутату Батану.

XS
SM
MD
LG