Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на бальшыню імпартных тавараў у Менску ад пачатку года падняліся на 20%.


Пра гэта БелаПАН паведамілі гандляры на Камароўскім рынку, у гандлёвых цэнтрах "Зеркало" і "Імпульс".

На Камароўскім рынку падаражэлі кава, гарбата, імпартныя кансэрвы, алей, рыба, садавіна.

У гандлёым цэнтры "Імпульс" гандляры бытавой тэхнікі паднялі цэны на 20% ужо ад 2 студзеня, пазьней іншых тавараў, некаторыя лепяць цэньнікі й сёньня.

Правізар у аптэчным шапіку сказала, што пакуль кошты на лекі застаюцца старыя, але на новыя партыі яны падымуцца.

XS
SM
MD
LG