Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сухумі спадзяюцца на Беларусь


Наступнай краінай (пасьля Расеі і Нікарагуа), якая прызнае незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, будзе Беларусь. Пра гэта ў інтэрвію агенцтву “Интерфакс” заявіў міністар замежных спраў Абхазіі Сяргей Шамба.


Міністар згадаў: “Мы накіравалі афіцыйны зварот кіраўніцтву Беларусі, працэс разгляду гэтага пытаньня ўжо ідзе, і мы чакаем вынікаў”.

Аляксандар Лукашэнка яшчэ мінулай восеньню пацьвердзіў, што да яго зьвярнулася кіраўніцтва як Абхазіі, так і Паўднёвай Асэтыі. Тады кіраўнік краіны сказаў, што разгледзець гэтае пытаньне змог бы новаабраны парлямэнт Беларусі.

Старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня Сяргей Маскевіч днямі сказаў журналістам, што камісія вывучае гэтае пытаньне. “Яно патрабуе сур’ёзнай прапрацоўкі, і сьпяшацца тут нельга”, — падкрэсьліў ён.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на сваю чарговую сэсію зьбяруцца, згодна зь дзейным заканадаўствам, толькі 2 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG