Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз даў Расеі і Ўкраіне 24 гадзіны на вырашэньне спрэчкі і аднаўленьне паставак газу ў Эўропу.

У адваротным выпадку Эўразьвяз пагражае Маскве і Кіеву нэгатыўнымі палітычнымі наступствамі.

Пастаўкі расейскага газу ў Эўропу праз Украіну спыненыя ў выніку эскаляцыі канфлікту паміж Кіевам і Масквою з-за цаны газу. Расейскі газ не паступае прынамсі ў 10 краінаў Эўропы. “Газпром” пры гэтым назваў Украіну адказнай за закрыцьцё магістральных газаправодаў, тым часам як Украіна заяўляе, што менавіта Расея спыніла пастаўкі газу.

Спыненьне экспарту газу ў Эўропу адбылося ва ўмовах халоднага надвор’я і прымусіла ўрады шэрагу краінаў выключыць ацяпленьне ў грамадзкім транспарце, закрыць школы, абмежаваць выкарыстаньне газу ў прамысловасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG