Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багданкевіч – Віньнікавай: “Я здаў Нацбанк пры нізкай інфляцыі”


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з прафэсарам Станіславам Багданкевічам.


Прапануем фрагмэнт адказаў былога старшыні Нацыянальнага банку Станіслава Багданкевіча (адказ даецца ў перакладзе з расейскай).

Пытаньне: “-Г-н Богданкевич, несколько дней назад в одном из Ваших интервью, своим огромным достижением Вы назвали установление единого валютного курса.

На самом деле, данное достижение оплачивалось из кармана белорусских граждан, разоряло отечественных экспортеров.
Так, проверкой установлено, что за все проверяемые девять месяцев 1995г. НБ получал огромные убытки от покупки-продажи валюты на бирже. Убытки составляли по ценам того периода от 1 млрд.рублей до 76,8 млрд.рублей. Где же здесь Вы видите достижение?
Одновременно, хочу напомнить Вам, что множественность курсов была и при Вашем правлении ,например, точно такая же операция как и в настоящее время, с продажей валюты в сотни тысяч долларов по заниженному курсу одному клиенту была проведена и при Вашем руководстве Нацбанком. Было бы интересно узнать кому и зачем это делали тогда, чтобы понять правомерность сегодняшней операции.

Вопрос второй.

Г-н Богданкевич, у вас, единственного руководителя Нацбанком за все времена, были идеальные условия для управления Нацбанком-впервые банк был выведен из-под контроля Кабмина, Верховный Совет возглавлял Ваш соратник г.Шушкевич, который признал, что не занимался вопросами работы Нацбанка, ваш сподвижник, которого вы сами назвали как протеже –Внучко, вам также не препятствовал т.е. образно говоря, вы, что хотели, то и делали.

-Почему же, при таких идеальных условиях, под вашим руководством потребительские цены росли ежемесячно в среднем, подчеркиваю, ежемесячно на 22, 2%, а за период вашей работы выросли в 27 тысяч раз? Образно говоря, «вы раздели» белорусский народ и, понятно, что вы не справились с управлением столь сложной структурой. Согласны ли вы с мнением вашего тогдашнего советника В.Дашкевича, который опубликовал свое мнение о том(БДГ №23 1994г), что Вами были сделаны 3 важнейшие ошибки:
1.Отсутствала продуманная кредитная политика.
2 Сделана поспешная либерализация валютного курса и была неумелая политика установления обменных курсов.
3. Допущена полная потеря Нацбанком контроля над финансовыми потоками государства?

На этом фоне, есть ли у Вас право не признав свои ошибки, критиковать иных, ведь в сравнении с итогами Вашей деятельности они являются лучшими?

С уважением,
Т.Винникова
07.01.09”

Багданкевіч: Ну, першае. Нацыянальны Банк меў нуль цэлых і нуль дзесятых рэзэрваў на момант увядзеньня стабільнага валютнага курса. Падкрэсьліваю: ня толькі нуль, а мінус меў. Гэта так, як сёньня ў нас камэрцыйныя банкі маюць мінус адзін і чатыры дзесятых мільярды даляраў. І Нацбанк у той час меў мінусавае сальда па рэзэрвах. Да майго зыходу ў адстаўку рэзэрвы дасягнулі каля 300 мільёнаў даляраў. Гэта няшмат, але гэта кажа пра тое, што рэзэрвы зьявіліся. І мінус быў перакрыты, і зьявіліся рэзэрвы. Таму астатняя заява -- яна чыста такога абвінавачвальнага ўхілу, і ў ёй няма зерня праўды. Гэта першае. Другое. Пасьля ўвядзеньня нацыянальнай валюты курс быў усталяваны вельмі хутка адзіны. Хаця гэта было складана ўсталяваць у сувязі з супрацьдзеяньнем ураду. Калі ў нас функцыянаваў савецкі рубель (да лістапада 1994 года), курс усталёўваў не Нацбанк, а ўрад. І яна гэта цудоўна ведае. Усталёўваў асобныя курсы -- для набыцьця мэдыкамэнтаў з-за мяжы -- адзін курс, для набыцьця энэрганосьбітаў - другі курс, з Расеяй, для набыцьця прадметаў раскошы – трэці курс для набыцьця прадметаў першай неабходнасьці -- чацьверты. Да васьмі курсаў такіх было! Гэта было самадурства! Гэта было зьвязана з тым, што ў нас не было нацыянальнай сыстэмы, а функцыянаваў (пасьля распаду Савецкага Саюза) у грашовым абароце функцыянаваў савецкі рубель, свой рубель здолелі ўвесьці толькі ў канцы 1994 году. У гэтым пэрыядзе былі магчымыя, зразумела, факты карупцыі і спэкуляцыі. Але магу сказаць, усе гэтыя продажы ішлі па хадатайніцтву ўраду, за подпісам, напрыклад, Мясьніковіча, іншых кіраўнікоў, з абгрунтаваньнем, што "вось на такую мэту нам вельмі неабходна па ільготным курсе...". Асабліва для сельскай гаспадаркі, для яе асобны курс быў. Гэта было дурноцьце. Таму я і спрабаваў усталяваць адзіны курс, які ніколі не дазваляе камусьці нажыцца. А ўсё астатняе -- гэта балбытня. Я ў пацьверджаньне магу сказаць наступнае. Віньнікава падрыхтавала (ну зь ейным удзелам, ва ўсялякім разе) кляўзу Лукашэнку пра тое, што першы карупцыянэр у Беларусі -- Багданкевіч. І ён, імкнучыся не дапусьціць мяне ў парляманце да кіраўніцтва Вярхоўнага Савета, тры з паловай гадзіны дэпутатам казаў на закрытым паседжаньні пра тое, які Багданкевіч -- гэта ейнымі словамі ўсё -- прахвост і карупцыянэр. І ён заявіў: "Я перадаю ўсе матэрыялы ў Генэральную пракуратуру". Пасьля гэтага я цягам года шматкроць зьвяртаўся, і кіраўніцтва Вярхоўнага Савета зьвярталася, з патрабаваньнем даць заключэньне пракуратуры -- што сапраўды пацьвердзілася? І нарэшце я атрымаў афіцыйны адказ Генэральнай пракуратуры, з якога вынікала галоўнае для мяне: "У дзеяньнях Нацыянальнага банку, яго старшыні і Праўленьня правапарушэньняў не выяўлена" -- кропка. Далей, з новага радка напісана: аднак ў Аграбанку былі такія парушэньні, Прамбудбанку такія парушэньні...у Беларусьбанку - такія парушэньні... Але ж Нацбанк ніколі ня быў міністэрствам. У самога Лукашэнкі, у яго міністраў (ён іх пастаянна садзіць) шмат было пралікаў. Ну і ў сыстэме банкаўскай, безумоўна, былі пралікі. Я спасылаюся на рэальныя факты.

Разумееце, такія заявы лепш бы дыскутаваць на нейкім "круглым стале", Яны абсалютна непрафэсійныя, заявы гэтыя. Ну я ўжо казаў, што Нацбанк ня мог кіраваць грашовай фінансавай сыстэмай ва ўмовах, калі грашовай адзінкай быў савецкі рубель. І калі грашовую масу стваралі дванаццаць банкаў - украінскі, малдоўскі, расейскі, казахскі, азэрбайджанскі і гэтак далей. Калі мы "заціскалі" грашовую масу -- дык гэтая грашовая маса стваралася ў іншых рэспубліках, і яна перакочвалася ў нашу краіну, і нельга было спыніць інфляцыю без увядзеньня нацыянальнай валюты. Увесьці ж нацвалюту было немагчыма пры наяўнасьці аграрна-бальшавіцкага парлямэнту ў той час. І ураду, які не жадаў яе ўводзіць. І таму беспарадак гэты.. Я магу сказаць, што яна мае рацыю -- пасьля таго, як я склікаў усіх старшыняў у Менск, мы падпісалі пагадненьне аб рэгуляваньні эмісіі у кожнай краіне. І як толькі разьехаліся -- пагадненьне было імгненна парушана. Украіна дала вялізную эмісію, Казахстан даў вялізную эмісію, Малдова тым больш... І таму я ў гэтых умовах даў каманду выдаткаваць вялізныя рублёвыя (у савецкіх рублях) грошы для аплаты нафты, газу, іншага, што паступала з Расеі. Тым самым гэта пацягнула інфляцыю. Але няўжо не зразумела Віньнікавай, што ва ўмовах чужой валюты нельга кіраваць было грашовай сыстэмай? І сапраўды, мы ёй дрэнна кіравалі, ажыцьцяўлялі толькі разьлікі і такую вось падтрымку. Як гаворыцца, падманвалі Расею, атрымліваючы за створаныя "ліпавыя грошы" і нафту, і газ, і камплектуючыя тавары, і сыравіну. Гэта першае. Але я, на дачакаўшыся рашэньня ўлады, пайшоў на тое, што рашэньнем Праўленьня Нацбанку самастойна ўвёў нацыянальную валюту. Усталяваў абменны курс свой, а не сем-дзесяць курсаў, якія рабіў урад. Абменны курс ужо ў канцы 1994 г. І толькі пасьля гэтага Вярхоўны Савет прызнаў, выйшаў з рублёвай зоны і прызнаў, што ў нас будзе нацыянальная валюта. Ня важна,якая яна была -- "зайчыкі", не "зайчыкі" -- гэта была ўласная валюта, якая мела ўласны абменны курс. Гэта другое. Што тычыцца палітыкі, дык як гэта яна не была, калі з інфляцыі ў 20 000 разоў пры наяўнасьці савецкага рубля мы з месяца ў месяц зьменшвалі яе, як толькі ўвялі нацыянальную валюту, на працягу 1995 года, і дамагліся, я б сказаў, шматразовага, не на працягу сутак, і яна гэта цудоўна разумее, не на працягу месяца, а цягам гэтых адзінаццаці месяцаў мы забясьпечвалі стабільнасьць станоўчую (таму што назапасілі рэзэрвы) і забясьпечвалі рэзкае скарачэньне інфляцыі. І я здаў ёй пры нізкай інфляцыі. І наколькі мне распавядаў Чыгір, скажам, гнеў на яе быў з боку Лукашэнкі, што яна дапусьціла шматразовыя курсы, спэкуляцыю, па кожных запісках, гэтымі шматразовымі курсамі, гэта першае. І другое, што яна пачала ўсьведамляць (відаць, была раней малапісьменнай), пачала ўсьведамляць залежнасьць грашовай масы (ужо нацыянальнай валюты) і інфляцыі. І яна пачала прапаноўваць абмяжоўваць крэдытаваньне, таму што скарачэньне крэдытаваньне гэта і ёсьць абмежаваньне грашовай масы), -- пачала ўсьведамляць ўсё гэта. Дапусьціў ізноў рэзкі ўсплёск інфляцыі. Ды яна гэта цудоўна разумее, гэта для публікі гэтыя заявы ўсе”.

Адказы на іншыя пытаньні можна прачытаць тут.

Станіслаў Багданкевіч адказваў на пытаньні больш як паўтары гадзіны, і неўзабаве ўсе адказы будуць цалкам выстаўленыя ў Інтэрнэце. Сачыце за абнаўленьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG