Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рэчыцы з трэцяга разу зарэгістравалі незалежны прафсаюз


Рэчыцкі райвыканкам з трэцяга разу зарэгістраваў раённую першасную арганізацыю незалежнага Беларускага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці.

Прадстаўнік незалежнага прафсаюзу ў рэгіёне Віктар Казлоў паведаміў, што рашэньне ўзяць на ўлік іхнюю суполку райвыканкам прыняў яшчэ напярэдадні Новага году, але пра гэта стала вядома толькі цяпер.

Папярэднія два разы райвыканкам адмаўляўся паставіць на ўлік першасную тэрытарыяльную арганізацыю прафсаюзу РЭП на той падставе, што ў горадзе ўжо дзейнічае адна суполка незалежнага прафсаюзу на заводзе “Рытм”.

Пазоў да райвыканкаму ў суд ня меў плёну. Суд вырашыў, што парадак стварэньня незалежнай суполкі быў нібыта парушаны.

Цяпер суполку зарэгітсравалі нават нягледзячы на рашэньне суда.
XS
SM
MD
LG