Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі доктар агледзеў зьняволенага Зэльцэра


Эмануіл Зэльцэр

Эмануіл Зэльцэр

6-га студзеня амэрыканскі доктар Альбэрт Бэнчабат агледзеў у Магілёўскай калёніі грамадзяніна ЗШАЭмануіла Зэльцэра, які скардзіцца на дрэннае здароўе. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў адвакат Зэльцэра Дзьмітрый Гарачка.

Гарачка: “Наведваньне калёніі доктарам спадаром Бэнчабатам працягвалася з гадзіны дня да сямі вечара. Доктар агледзеў майго падабароннага, але пра вынікі мне пакуль невядома. Да адміністрацыі калёніі прэтэнзій у яго няма — пра гэта ведаю дакладна”.

Паводле зьвестак адваката, доктар Бэнчабат плянуе ў блізкім часе наведаць пасольства ЗША ў Беларусі. Дзьмітрый Гарачка не выключае, што пра вынікі агляду можа стаць вядома заўтра, 7-га студзеня.

Лекар з ЗША Альбэрт Бэнчабат летась ужо аглядаў Эмануіла Зэльцэра ў менскай турме. Пасьля таго агляду Бэнчабат зьвярнуўся з лістом да Аляксандра Лукашэнкі, у якім выказаў меркаваньне, што знаходжаньне Эмануіла Зэльцэра ў беларускай турме можа прывесьці да непапраўнага выніку.

Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр быў асуджаны беларускім судом да трох гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў камэрцыйным шпіянажы супраць Беларусі. Урад ЗША заклікае датэрмінова вызваліць вязьня з гуманных прычын.


XS
SM
MD
LG