Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 6 студзеня, аўторак.

Дэвальвацыя беларускага рубля, рост коштаў і падвышэньне попыту на тавары — тэмы тэлефанаваньняў слухачоў:

Спадар: “Вось зрабілі лібэралізацыю і абвал рубля. Што хоча, тое і робіць з народам. Ён паважае толькі сам сябе і сваю эліту. А народ жабрачы капейчыну зьбірае, а потым прападае гэта ўсё”.

Ларыса, Менск: “Ніякіх незадаволеных зараз няма. А тое, што разьбіраюць зараз усе прамысловыя тавары, гэта вельмі станоўча, таму што ўсе склады заваленыя таварамі. Цэны на прамысловыя тавары калі і вырастуць, дык гэта ня страшна. Галоўнае, каб цэны на прадукты засталіся на ранейшым узроўні”.

Спадар:

“Крызыс ідзе, абвал рубля.
А на лёдзе турнір ідзе.
Беларус, выпі чарку, зьеш скварку і ідзі,
Як ёмка гуляе твой прэзыдэнт, паглядзі.
Не баісь, ня будзе кепскіх перамен, будзе ўсё ОК,
Калі ў хакей гуляе пры крызісе сам прэзыдэнт”.


У наступных тэлефанаваньнях слухачы выказваюцца наконт магчымага прызначэньня Мікалая Пінігіна галоўным рэжысэрам Купалаўскага тэатру:

Зіноўеў: “Думаю, што Пінігін павінен рэфармаваць тэатар ад мастацкай рады да галоўнага касіра”.

Спадар: “Вось пачуў пра магчымае прызначэньне галоўным рэжысэрам Купалаўскага тэатру спадара Пінігіна і вельмі ўзрадаваўся. Лічу, што ўвесь бруд гэты — тэлеканалаў, дзяржаўнага радыё — ідзе ад аднае асобы. Верне ад словаў: “дэбілы”, “адмарозкі”. Ну як так?! Калі адміністрацыя тэатру на сваіх актораў кажа: “Гэта нашы зьвяркі”.

Далей слухачка задае пытаньне:


Міхаленя Люба: “Паведаміце, калі ласка, тэлефон Хэльсынскага камітэту. Мой сын Міхаленя Міхаіл Іванавіч сядзіць у Жодзіне без рашэньня суду Любанскага раёну Менскай вобласьці з 20 сьнежня за нявыплату штрафу, артыкул „Невыкананьне мерапрыемстваў ваенкамату“, а штраф выплачаны 24 сьнежня”.

Адказвае юрыст Беларускага Хэльсынскага камітэту Зьміцер Чарных:

“Вы можаце напісаць нам заяву, прыкласьці копіі неабходных дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць парушэньне вашых правоў, і мы дапаможам вам скласьці скаргу. Наш паштовы адрас: 220036, г. Менск, вул. К. Лібкнехта, д. 68, п. 1201”.

Працягваем праграму віншаваньнямі з нагоды Калядаў і Новага году, а таксама іншымі выказваньнямі:


Спадарыня: “У кіёску Саюздруку на сьвяты і не пытайцеся сьвежых газэт — няма: паліграфісты сьвяткуюць. А хто ў нас кіпучай працай заняты нават і ў сьвяты? Здагадайцеся!”

Лявон Гаўрук, Дзяржынск: “Віншую з Калядамі і Новым годам. Асабліва віншую Алену Ціхановіч. Жадаю вам здароўя, шчасьця і посьпехаў у працы”.

Спадар: “Ірад, пасьля масавых забойстваў немаўлятаў, працягваў спакойна сядзець на троне. А дзіцятка Езус мусіў уцякаць у Эгіпет, каб уратавацца ад яго. Вось так, мае дарагія, часта дарогі Божыя здаюцца нам дзіўнымі і незразумелымі. Хіба сёньня не бывае гэтак жа

Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 8 (017) 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: + 375 (29) 391-22-24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.”
XS
SM
MD
LG