Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка аб’явіў вымову Навумаву й Кузьняцову


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Як паведамляе прэсавая служба кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня падпісаў указ, у якім аб’явіў вымову міністру ўнутраных спраў Уладзімеру Навумаву і старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасьці Георгію Кузьняцову за “непрыняцьце належных захадаў па забесьпячэньні кантролю за выкананьнем заканадаўства пры перадачы супрацоўнікам МУС зямельных участкаў у раёне дачнага пасёлка “Крынічны”

Нагадаем, што ў выніку скандалу з выдзяленьнем участкаў супрацлоўнікам Міністэрства ўнутраных спраў былі зьнятыя з пасадаў першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Аляксандар Шчурко, намесьнік Віктар Філістовіч і яшчэ два адказныя супрацоўнікі міністэрства. 4 сьнежня Лукашэнка ў сувязі з скандалам аб’явіў вымовы дзеючаму і былому кіраўнікам пракуратуры Беларусі Рыгору Васілевічу і Пятру Міклашэвічу, а таксама былому сакратару Рады бясьпекі Віктару Шэйману і былому старшыню Менаблвыканкаму Мікалаю Дамашкевічу.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG