Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшыя прадпрыемствы Воршы ня маюць грошай, каб разьлічыцца з працаўнікамі.


Тым часам як шматлікія беларускія грамадзяне апошнімі днямі імкнуліся пазбавіцца ад беларускіх грошай і набыць на іх каштоўныя рэчы, у працаўнікоў аршанскага мясакамбінату клопат быў іншы. Замест грошай у апошні заробак ім выдалі па тры скрыні кансэрваў, прычым адміністрацыя прымусіла ўсіх работнікаў напісаць заявы, што яны самі пра гэта просяць.
Адміністрацыя прымусіла ўсіх работнікаў напісаць заявы, што яны самі пра гэта просяць

Спадар Анатоль, які працуе ў кансэрвавым цэху, вымушаны прадаваць кансэрвы суседзям і знаёмым, каб мець жывыя грошы, але зрабіць гэта па тых коштах, якія налічыў мясакамбінат, сёньня немагчыма:

“Замест заробкаў — а яны й так невялікія, 400—500 тысяч — далі тушонку. Грошай жа на прадпрыемстве няма, бо трэба і падаткі, і за электраэнэргію плаціць. Дык самае цікавае, што тушонку далі ўжо па новых коштах — па 9.000 і па 9.200, хаця ў краме яна яшчэ 7.000 каштуе. А прадаецца яна толькі па 3.500, бо яе ня любіць ніхто. Калі я магу яе толькі за 3.500 прадаць, а па 9.200 даводзіцца плаціць, дык гэта проста сьмешна!”


Адно, што дазволена — гэта выбіраць гатунак кансэрваў
Работнікаў мясакамбінату папярэдзілі, што адмовіцца ад разьліку кансэрвамі нельга — за гэта можна адразу трапіць у сьпісы тых, каго могуць скараціць з працы. Адно, што дазволена — гэта выбіраць гатунак кансэрваў: да прыкладу, узяць скрыню сьвініны, скрыню ялавічыны і скрыню дзіцячага мяснога харчаваньня. Толькі яно, дарэчы, і карыстаецца попытам. Хаця новую лінію па ўпакоўцы дзіцячых кансэрваў, пра адкрыцьцё якой адміністрацыя адрапартавала напярэдадні сёлетніх “Дажынак”, у працу так і не запусьцілі. А што да іншых вырабаў, то аршанцы лічыць смачнейшымі кансэрвы з Ваўкавыску, бо іх робяць зь лепшай сыравіны. Аршанскі ж мясакамбінат закупляе пераважна імпартнае мяса глыбокай замарозкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG