Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паштоўкі ў гонар дзеячаў БНР


Сёньня дактарантка Польскай акадэміі навук Наста Ільіна паведаміла “Свабодзе”, што выдадзены першыя 250 збораў паштовак “Славутыя постаці Берасьцейшчыны”.


“У кожным зборы — 10 паштовак. Гэта партрэты выбітных дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі:

Станіслава Булак-Булаховіча (беларускага і польскага вайсковага і грамадзкага дзеяча);

Лукаша Дзекуць-Малея (беларускага настаўніка, дзеяча БНР);

Усевалада Ігнатоўскага (гісторыка, першага прэзыдэнта Беларускай Акадэміі навук);

Пётры Крэчэўскага (дзяржаўнага і грамадзкага дзеяча, старшыні Рады БНР);

Івана Серады (дзяржаўнага і грамадзкага дзеяча, навукоўца, старшыні Рады БНР);

Рамана Скірмунта (мэцэната і грамадзкага дзеяча);

Антона Сокала-Кутылоўскага (афіцэра, сьвятара і настаўніка);

Адама Трыпуса (афіцэра і настаўніка);

Аляксандра Цьвікевіча (юрыста, дыплямата і прэм'ер-міністра БНР);

Івана Цьвікевіча (мэдыка, грамадзкага і навуковага дзеяча, публіцыста)”.

На адваротным баку паштовак зьмешчаныя кароткія біяграфічныя даведкі пра гэтых дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Тэксты падрыхтаваў берасьцейскі гісторык Ігар Бараноўскі, адказная за выпуск — Наста Ільіна, дызайнэр — Алег Малейка. Збор выдадзены на добраахвотныя складкі жыхароў Берасьцейшчыны.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG