У сэкцыі лядоўняў паведамілі, што засталася толькі адна імпартная лядоўня. У сэкцыі тэлевізараў пакуль акрамя беларускай можна набыць і кітайскую прадукцыю.
На бытавой тэхніцы стаяць шыльды, прымацаваныя квіткі альбо ёсьць надпісы на пакунку, што тавары прададзеныя. Прадавачкі кажуць, што новыя тавары мусяць завесьці. Але калі і па якіх цэнах пакуль невядома.