Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня купіць каштоўны мэталь за беларускія рублі будзе немагчыма. Нацыянальны банк адкарэктуе цэны на каштоўны мэталь, бо зьмяніўся курс нацыянальнай валюты.


Паводле прадстаўнікоў НБ, цэны ў беларускіх рублях на пакупку і продаж каштоўных мэталяў вырастуць на 15-20%, перадае Інтэрфакс.

Цэны ў далярах ЗША ня зьменяцца, запэўнілі ў Нацбанку. Банк усталёўвае гэтую цану адпаведна зьменам на міжнародным рынку.

Ад 2 студзеня зь пераходам да прывязкі курсу беларускага рубля да кошыку валютаў курс беларускага рубля зьнізіўся на 20,5%.

Нацыянальны банк Беларусі прадае за беларускія рублі і замежную валюту залатыя, срэбраныя і плацінавыя вагой ад 1 да 1000 грамаў.


XS
SM
MD
LG