Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінігін пакуль не прызначаны


Купалаўскі тэатар
Купалаўскі тэатар

Мікалай Пінігін магчыма стане галоўным рэжысэрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.


“Мікалай Пігінін пакуль не прызначаны,” паведаміў у інтэрвію Свабодзе генэральны дырэктар тэатру Мікалай Кірычэнка.

“Тое, што Пінігін прызначаны і прадстаўлены – нічога гэтага не было. Ёсьць варыянт пра магчымае прызначэньне Пінігіна мастацкім кіраўніком. Пакуль загаду аб прызначэньні не было,” - адзначыў Кірычэнка.

“30 сьнежня міністар культуры Ўладзімер Мацьвяйчук паведаміў кіраўніцтву тэатра, што Мікалай Пінігін будзе прызначаны новым рэжысэрам, але пакуль такога загаду не было”, - паведаміў БелаПАН загадчык літаратурнай часткі тэатра Вадзім Дапкюнас.

Цяперашні рэжысэр Валер Раеўскі кажа, што сышоў з пасады па сваёй волі. Раеўскі знаходзіўся на гэтай пасадзе болей за пяць гадоў.

“Я падумаў, што ў мае, ужо блізкія да 70-ці, годы будзе разумна адысьці ў бок і саступіць дарогу больш маладому рэжысэру,” – заявіў Раеўскі інфармацыйнаму рэсурсу “Мы”.

На афіцыйным сайце тэатру пра зьмены ў кіраўніцтве пакуль нічога не паведамляецца.

Мікалай Пінігін (нарадзіўся 6 жніўня 1957, Ізюм, Украіна)

Скончыў рэжысэрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту (1979).

У 1979-1980 працаваў рэжысэрам на беларускім тэлебачаньні.

У 1980-1982 працаваў у Расейскім драматычным тэатры ім. М.Горкага (Менск).

З 1985 рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Я.Купалы.

У 1985-1987 выкладчык катэдры "Майстэрства актора і рэжысуры" ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

Стажыраваўся ў Маскоўскім Малым тэатры (1982-1984), у парыжскім "Courant D'Est" (1995).

З 1998 - рэжысёр Вялікага драматычнага тэатру ім. Г.А.Таўстаногава (Санкт-Пецярбург).

Паставіў болей за 50 спэктакляў.

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (за спэктакль "Тутэйшыя" Я.Купалы, 1992), тэатральнай прэміі БСТД імя Е.Міровіча ў намінацыі "За лепшую рэжысуру" (спэктакль "Ідылія" В.Дуніна-Марцінкевіча, 1994, 1999). Прызнаны "Чалавекам году Беларусі" ў намінацыі "Сцэна" (1994). Дыплямант міжнародных фэстываляў у Кракаве (Польшча), Маскве (Расея), Харкаве (Украіна), Браціславе (Славакія), Таліне (Эстонія), Вільні (Літва).


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG