Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яе мэта – дамагчыся спыненьня агню ў Паласе Газа. Дэлегацыю ўзначаліў чэскі міністар замежных справаў Карэл Шварцэнбэрг. Дэлегацыя мае намер наведаць Каір, Ерусалім, Рамалу і Аман.

Перад адлётам з Прагі камісар Эўразьвязу па зьнешніх сувязях Бэніта Фэрэра Вальднэр заявіла:

“Мы ўсе вельмі занепакоеныя сытуацыяй у Газе, і ў прыватнасьці гуманітарнай абстаноўкай, якая складваецца там, ды мяркуем, што абсалютна неабходна спыніць гвалт”.

Эўразьвяз накіраваў 3 мільёны эўра на гуманітарную дапамогу Газе.

Расея таксама заклікала да спыненьня агню і накіравала ў рэгіён свайго прадстаўніка Аляксандра Салтанава.

Тым часам прэзыдэнт Ізраілю Шымон Пэрэс адкінуў магчымасьць спыненьня агню, заявіўшы пры гэтым што Ізраіль не зьбіраецца акупаваць Газу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG