Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёра беларусаў эвакуяваныя з Паласы Газа


Чацьвёра беларускіх грамадзян эвакуіраваны 2 студзеня з Паласы Газа, паведамілі БелаПАН у МЗС Беларусі.


Эвакуацыя праводзілася расейскімі дыпляматамі пры падтрымцы Таварыства Чырвонага Крыжа. Паводле апошніх зьвестак расейскіх інфармагенцый, кантрольна-прапускны пункт "Эрэз", які аддзяляе Паласу Газа ад Ізраіля, сёньня перасеклі 108 расейцаў і 77 грамадзян іншых краін СНД, у тым ліку жанчыны і дзеці. На пяці аўтобусах іх даставілі ў Ярданію, адкуль у хуткім часе ў Маскву вылецяць два самалёты МНС Расеі.

Беларускае пасольства ў Ізраілі "адсочвае сытуацыю з вылетам расейскіх самалётаў", паведамілі ў МЗС.



XS
SM
MD
LG