Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: Ёлка з КПП і Жоўты бык на белым лімузіне


У гарадах Гомельскай вобласьці ў навагоднюю ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня міліцыя арганізоўвае прапускны рэжым на масавыя гуляньні ля ўсталяваных і ўпрыгожаных ялін. Пра гэта паведаміў СМІ намесьнік начальніка ўправы аховы правапарадку Гомельскай абласной міліцыі Віталь Прадко.

Прапускны рэжым будуць забяспечваць больш як 2 тысячы супрацоўнікаў патрульна-паставой службы, іншых міліцэйскіх падраздзяленьняў, а таксама салдаты ўнутраных войскаў.

Паводле спадара Прадко, доступ да месцаў масавых гуляньняў і канцэртных пляцовак будзе абмежаваны для асобаў на моцным падпітку, зь вялікімі валізамі й піратэхнічнымі вырабамі.

У першы дзень новага году ў абласным цэнтры адбудзецца шэсьце Дзедаў Марозаў і Сьнягурак у суправаджэньні сымбаля новага году — Жоўтага Быка. Прычым, галоўны Дзед Мароз і Жоўты Бык будуць ехаць на белых лімузінах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG