Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дайце свой прагноз – як будуць праходзіць палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя працэсы ў Беларусі ў 2009 годзе. Пазначце літару пытаньня і нумар варыянту адказу (напр. А-1, Б-3, В-2). Адказаць можна ў акенцы для камэнтароў пад тэкстам ці прыслаць E-Mail на адрас svaboda@rferl.org. Вы можаце таксама выдрукаваць, запоўніць анкету і прыслаць яе на паштовы адрас: Радыё Свабода, п/с 111, Менск 220 005. Пазначце свае каардынаты – найлепшыя прагназісты атрымаюць прызы Свабоды.


А. Ці зьявяцца ў Беларусі ў 2009 годзе палітвязьні ?

1. Так
2. Не

Б. Што адбудзецца зь візавымі санкцыямі Эўразьвязу? Зь сярэдзіны кастрычніка санкцыі адносна беларускага кіраўніцтва былі прыпыненыя на паўгода. У сярэдзіне красавіка...


1. Санкцыі скасуюць
2. Прыпыненьне санкцый працягнуць
3. Санкцыі ізноў адновяць

В. Ці прызнае Беларусь у 2009 годзе незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі?

1. Так
2. Не

Г. Ці адбудзецца ў 2009 годзе пераход Беларусі на расейскі рубель?

1. Так
2. Не

Д. На 31 сьнежня курс амэрыканскага даляра складаў 2200 беларускіх рублёў. Як ён зьменіцца праз год?

1. Вырасьце
2. Упадзе менш чым на 50%
3. Упадзе больш чым 50%
4. Ня зьменіцца

Е. Як зьменіцца стан беларускай эканомікі?

1. Пагоршыцца
2. Палепшыцца
3. Ня зьменіцца

Ж. Як зьменіцца ваш асабісты дабрабыт?

1. Пагоршыцца
2. Палепшыцца
3. Ня зьменіцца

З. Ці стане беспрацоўе сур'ёзнай праблемай для ўлады?

1. Так
2. Не

І . Што будзе з вашай працай?

1. Захаваю
2. Страчу
3. Знайду іншую

К. Ці адбудуцца масавыя сацыяльныя пратэсты?

1. Так
2. Не
3. Будуць, але лякальныя

Л. Як зьменяцца кошты на бэнзін?

1. Зьменшацца
2. Павялічацца
3. Ня зьменяцца

М. Як зьменяцца кошты на жыльлё?

1. Зьменшацца
2. Павялічацца
3. Ня зьменяцца

Н. Ці зьменшыцца кошт шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі?

1. Так
2. Не

О. Ці зьменяцца ў 2009 годзе візавыя і эканамічныя санкцыі, уведзеныя ЗША адносна Беларусі?


1. Санкцыі будуць скасаваныя цалкам
2. Санкцыі будуць скасаваныя часткова
3. Санкцыі ня зьменяцца
4. Будуць уведзеныя дадатковыя санкцыі

П. Ці вернецца ў 2009 годзе ў Менск амбасадар ЗША?

1. Так
2. Не

Р. Ці запросяць Аляксандра Лукашэнку на саміт Эўразьвязу ў красавіку 2009 году ў Празе?

1. Так
2. Не

С. Ці знойдуць вінаватых у выбуху 3 ліпеня ў Менску?


1. Так
2. Не

Т. У 2005 годзе 15 незалежных газэт былі выключаныя з каталёгу падпіскі “Белпошты” і з продажу празь “Белсаюздрук”. У 2008 годзе “Народная воля” і “Наша ніва” былі вернутыя ў каталёг і ў шапікі. Колькі з астатніх 13-ці рэпрэсаваных газэт атрымаюць такія магчымасьці ў 2009 годзе?

1. Ніводная
2. Некалькі
3. Усе

У. Ці атрымаюць прадстаўнікі апазыцыі доступ да дзяржаўнага тэлебачаньня і радыё?

1. Так
2. Не

Ф. Як зьменіцца статус беларускай мовы ў 2009 годзе?


1. Стане лепш
2. Стане горш
3. Нічога ня зьменіцца

Х. Ці будзе адноўлены ў правах Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа?


1. Так
2. Не

Ц. Ці вернецца ў Беларусь Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт?


1. Так
2. Не

Ч. Ці вернецца Зянон Пазьняк у Беларусь?


1. Так
2. Не

Ш. Ці прыедзе Папа Рымскі ў Беларусь?


1. Так
2. Не

Э. Ці атрымаюць беларусы Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры?


1. Так
2. Не

Ю. Як згуляе БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў?


1. Лепш чым ў 2008
2. Горш чым у 2008
3. Гэтаксама

Я. Ці пачне Радыё Свабода рэтрансьляцыю ў Беларусі ў ФМ-дыяпазоне?


1. Так
2. Не

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG