Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваё віншаваньне з Божым Нараджэньнем і з новым 2009 годам даслала ўсім слухачам, чытачам і гледачам Радыё Свабода Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

***

“Руіны Барысаглебскай царквы ў Горадні нарысавала я паводле твору Напалеона Орды ў 1961 годзе ў Мадрыдзе. У 50-я ўгодкі беларускіх радыёперадачаў з Мадрыду хачу падзяліцца з Вамі гэтай першай Каляднай картачкай, выдадзенай намі ў тыя часы” (Івонка Сурвіла)

Шаноўныя суродзічы, дарагія сябры!

У канцы гэтага 2008 году хачу выказаць Вам маю глыбокую ўдзячнасьць за ўсё, што вы зрабілі, каб належна адзначыць 90-тыя ўгодкі БНР. Адзначаліся яны ў Беларусі, у Эўрапэйскім парляманце ў Страсбургу, на Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, на канфэрэнцыі ў Празе, на шматлікіх імпрэзах у ва ўсіх краінах, дзе пражываюць беларусы, а найболей ўрачыста, магчыма, на сёлетніх сьвяткаваньнях 25-га сакавіка.

Асабіста хачу падзякаваць за запросіны на сьвяткаваньні. У гэтым годзе мела прыемнасьць спаткаць, часта ўпершыню, многіх цудоўных суродзічаў.

Усім жадаю прыемна правесьці гэтыя сьвяты. Жадаю цяплыні, шчасьця, здароўя, а найважней – задавальненьня тым, што вы зрабілі, каб прынесьці крышку шчасьця дарагім вам людзям.

Жадаю, каб Новы 209 год прынёс тыя зьмены, на якія ўсе мы чакаем – а менавіта волю і дабрабыт нашаму народу. Прашу ў Бога, каб вярнуў яму сваю Краіну Беларусь!

Івонка Сурвіла.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG