Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якое месца Беларусь займала сёлета ў рэйтынгах міжнародных арганізацый?

“Freedom House”. Справаздача аб становішчы з правамі чалавека ў сьвеце. 193 краіны.

Беларусь – у катэгорыі несвабодных краінаў у дванаццаты раз ад 1996 году, калі “Freedom House” пачала рабіць свае ацэнкі. З суседзяў Беларусі ў гэтую катэгорыю патрапіла таксама Расея, іншыя 4 краіны – Літва, Латвія, Польшча і Ўкраіна былі ацэненыя, як свабодныя.

“Freedom House”. Справаздача аб свабодзе друку ў сьвеце. 195 краін.

З 28 краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і краінаў былога СССР паводле ўзроўню свабоды друку Беларусь займае 26 месца, апярэджваючы толькі Туркмэністан і Узбэкістан.

Беларусь – 188 месца (краіна зь несвабодным друкам), знаходзіцца ў рэйтынгу паміж Узбэкістанам і Зімбабвэ.
Расея – 170 месца (краіна зь несвабодным друкам)
Украіна – 110 месца (краіна з часткова свабодным друкам)
Польшча – 51 месца (краіна свабоднага друку)
Латвія – 40 месца (краіна свабоднага друку)
Літва – 25 месца (краіна свабоднага друку).

“Freedom House”. Справаздача аб стане дэмакратычных свабодаў у пераходных дзяржавах сьвету “Nations in Transit 2008”.

Ацэнкі свабодаў паводле шкалы ад 1 (найвышэйшая ступень разьвіцьця) да 7 (найніжэйшая).


Беларусь
выбарчы працэс – 7
грамадзянская супольнасьць – 6.5
незалежнасьць сродкаў масавай інфармацыі – 6.75
незалежнасьць судовай улады – 6.75.

“Рэпартэры бязь межаў”. Усясьветны рэйтынг свабоды друку. 173 краіны.

Беларусь – 154 месца
Расея – 141 месца
Украіна – 87 месца
Польшча – 47 месца
Літва – 16 месца
Латвія – 7 месца.

Паводле “Рэпартэраў бязь межаў”, самыя кепскімі краінамі ў сэнсе свабоды слова ў 2008 годзе былі Паўночная Карэя і Эрытрэя.

Brookings Institution. Ацэнка слабасьці (неэфэктыўнасьці) дзяржавы. 141 краіна.

Чым вышэй месца ў рэйтынгу, тым болей эфэктыўнай зьяўляецца дзяржава.

Беларусь – 81 месца
Польшча – 135 месца
Латвія – 136 месца
Літва – 138 месца
Украіна – 107 месца
Расея – 65 месца.

Усясьветны банк. Справаздача “Doing Business 2009” аб умовах вядзеньня бізнэсу. 181 краіна.

Беларусь названая ў чацьвёрцы найбольш пасьпяховых краін-рэфарматараў.
У параўнаньні з папярэднім пэрыядам Беларусь паднялася са 115 на 85 месца.

“Transparency International”. Штогадовая справаздача аб ўзроўні карупцыі.

Беларусь:

У 1998–2002 гадах – сярод 50 краінаў з найменшай карупцыяй у сьвеце,
2003 – 53 месца
2004 – 74 месца
2005 – 107 месца
2006 – 151 месца
2007 – 150 месца.

2008 год:


Беларусь – 150 месца
Расея – 147 месца
Украіна – 134 месца
Польшча – 58 месца
Латвія – 52 месца
Літва – 58 месца.
XS
SM
MD
LG