Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Навумаў кліча на дапамогу крызіс


Міністар унутраных спраў Беларусі Ўладзімер Навумаў заявіў, што ня пойдзе ў адпачынак, пакуль ня будзе раскрыта злачынства, зьвязанае з выбухам 4 ліпеня ў Менску.

Ён адзначыў, што ў зьвязку з гэтым будуць рабіцца “дастаткова сур'ёзныя” захады дзеля бясьпекі падчас навагодніх сьвятаў.

Міліцыя пераведзена на ўзмоцнены рэжым службы з 24 сьнежня.

Уладзімер Навумаў таксама адзначыў, што 2008 год быў “самым удалым па крымінагеннай сытуацыі за ўсю гісторыю сувэрэннай Беларусі”.

Аднак ён лічыць, што не ўдалося вырашыць праблему бясьпекі дарожнага руху. Таксама сур’ёзнай праблемай застаецца алькагалізацыя насельніцтва і зьвязаная зь ёю злачыннасьць.

Паводле міністра Навумава, пакуль на крымінагенную сытуацыю ў краіне асабліва не ўплывае ўсясьветны фінансавы крызіс. Спадар Навумаў мяркуе, што, нягледзячы на фінансавыя праблемы ў сьвеце, у Беларусі “колькасьць цяжкіх злачынстваў будзе скарачацца”.

“З другога боку, я хацеў бы, каб фінансавы крызіс закрануў пэўныя слаі насельніцтва, і яны перасталі піць”, — сказаў міністар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG