Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вызначаны “чэмпіён лібэралізму”


Сёньня аналітычны цэнтар “Стратэгія” і дасьледчы цэнтар Мізэса падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі за 2008 год.

Гэтыя вынікі вызначаліся ў 15 намінацыях.

“Найлепшым органам дзяржаўнага кіраваньня” стала адміністрацыя прэзыдэнта. А горшым — міністэрства эканомікі. “Падзеяй году” аналітыкі назвалі размарожваньне дачыненьняў Беларусі з Эўропай.

“Найлепшым законапраектам году” прызнаны прэзыдэнцкі ўказ № 689 аб прыпыненьні кантролю і нагляду. А найгоршым заканадаўчым актам году назвалі бюджэт на 2009 год.

Упершыню ў гісторыі Беларусі вызначаны пераможца ў намінацыі — “Чэмпіён лібэралізму”. Ім стаў выкладчык Беларускага нацыянальна-тэхнічнага ўнівэрсытэту Аляксандар Кавалёў. Ён актыўна прапагандаваў ідэі лібэралізму ў сваіх лекцыях.
XS
SM
MD
LG