Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль гатовы да доўгай вайны з Хамасам


Дым над разбуранымі бомбамі ўрадавымі будынкамі ў горадзе Газа
Дым над разбуранымі бомбамі ўрадавымі будынкамі ў горадзе Газа

На чацьвёрты дзень узброенага канфлікту Ізраілю супраць палестынскай групоўкі Хамас у Паласе Газа колькасьць ахвяраў дасягнула 350.

Ізраіль гатовы працягнуць апэрацыю супраць групоўкі Хамас ў Паласе Газа на некалькі тыдняў, – заявіў намесьнік міністра абароны Ізраілю Матан Вільнай.

Паводле ягоных словаў, Хамас апошнім часам аслабеў.

Паранены ў выніку ізраільскага авіяўдару палестынец. Лягер уцекачоў Джабалія на поўначы Паласы Газа


Ізраіль працягвае бамбіць аб’екты Хамасу ў Паласе Газа чацьвёрты дзень, за сёньня ўжо загінула 10 чалавек. Паводле інфармацыі палестынскіх уладаў, за ўвесь пэрыяд канфлікту загінула 350 чалавек. ААН заяўляе, што прынамсі 60 зь іх – цывільныя.

Страты Ізраілю – тры цывільныя і адзін салдат. Мэта Ізраілю – спыніць ракетныя абстрэлы сваёй тэрыторыі з Паласы Газа.

ААН заклікала лідэраў дзяржаў сьвету ужыць свой уплыў для спыненьня гвалту ў рэгіёне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG