Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Традыцыйнае памінаньне ахвяраў сталінізму прайшло 29 снежня ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні сэкцыі "Мэмарыял" Беларускага таварыства аховы помнікаў Уладзімер Раманоўскі.

Як паведамляе БелаПАН, удзельнікамі памінаньня сталі каля 20 маладзёжных актывістаў, былых вязьняў ГУЛАГу і членаў сэкцыі "Мэмарыял". Яны ўсклалі кветкі да мэмарыяльных знакаў, у тым ліку да Крыжа пакутаў, запалілі лямпады, ушанавалі хвілінай маўчаньня памяць бязьвінна загубленых людзей, выканалі песьні нацыянальнага адраджэньня. За памінаньнем назіралі сем прадстаўнікоў сілавых структур.

Гэтае было ўжо 25-е па ліку памінаньне. Трэці год 29-га дня кожнага месяца прадстаўнікі грамадзкасьці прыходзяць у Курапаты ўшанаваць памяць бязьвінных ахвяраў сталінізму і зацьвердзіць у грамадзкай сьвядомасьці дату 29 кастрычніка як Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій у Беларусі. "Пакуль мы праводзім такія акцыі, ёсьць надзея, што праблема рэпрэсіраваных набывае грамадзўкае гучаньне і знойдзе адбітак у дзяржаўнай палітыцы", — падкрэсьліў У.Раманоўскі ў інтэрвію БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG